Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Сэрбіі: мы ня ведаем, дзе генэрал Младзіч


БЯЛГРАД. Міністар унутраных справаў Сэрбіі Драган Ёчыч зьняпраўдзіў сёньня інфармацыю пра знаходжаньне месца, дзе хаваецца падазраваны ў ваенных злачынствах басьнійскі сэрб Ратка Младзіч. Пры гэтым міністар пацьвердзіў, што пошукі Младзіча працягваюцца.

Незалежная бялградзкая газэта “Danas” паведаміла, што галоўны пракурор ААН у пытаньнях ваенных злачынстваў у былой Югаславіі Карля дэль Понтэ на мінулым тыдні перадала сэрбскаму ўраду інфармацыю аб месцы знаходжаньня Младзіча. Міністар Ёчыч, аднак, заявіў сёньня, што паведамленьне газэты не адпавядае сапраўднасьці.
XS
SM
MD
LG