Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэк Стро прыляцеў у Багдад


БАГДАД. У ірацкую сталіцу прыляцелі высокапастаўленыя прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу. Візыт адбываецца ў межах падрыхтоўкі міжнароднай канфэрэнцыі ў справе адбудовы Іраку, якая адбудзецца 22 чэрвеня ў Брусэлі. У дэлегацыю, сярод іншых, уваходзяць міністры замежных справаў Люксэмбургу і Вялікай Брытаніі – цяперашняга і будучага старшыні Эўразьвязу. Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў:

(Стро: ) “Так, Эўропа падзялілася з-за вайны ў Іраку, але, як справядліва зазначыў міністар замежных справаў Люксэмбургу, цяпер у Эўропе пануе новая атмасфэра – атрмасфэра супрацоўніцтва. Мы павінны пакінуць спрэчкі ў мінулым і разам працаваць дзеля будучыні Іраку”.
XS
SM
MD
LG