Пазалетась Міжнародная канфэдэрацыя свабодных прафсаюзаў разам з шэрагам іншых міжнародных прафсаюзных арганізацыяў зьвярнуліся ў Эўрапейскую камісію – выканаўчы орган Эўразьвязу – з ініцыятывай пазбавіць Беларусь гандлёвых прывілеяў за парушэньне правоў прафсаюзаў.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях гандлю Пітэр Мэндэльсон рэкамэндаваў Эўракамісіі пазбавіць Беларусь гандлёвых прывілеяў у межах так званай Абагульненай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Працэдура часовага прыпыненьня гэтых льготаў працягнецца 6 месяцаў.
“Мы без ваганьняў пазбавім гандлёвых ільготаў тыя краіны, якія сыстэматычна парушаюць стандарты працы” – заявіў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях гандлю Пітэр Мэндэльсон.