У лісьце зазначаецца, што згодна з указам "многія газэты будуць вымушаны ў тэрміновым парадку прайсьці перарэгістрацыю". У прыватнасьці, такія незалежныя выданьні газэт, як "Белорусская газэта", "Белорусская деловая газэта", "Белорусский рынок" і "Национальная экономическая газэта", вымушаны будуць прайсьці праз працэдуру, "якая ў мінулым ня раз прыводзіла да прыпыненьня або скасаваньня дзейнасьці выданьняў, страты правоў на распаўсюджваньне і іншых адміністрацыйных пакараньняў" – гаворыцца ў лісьце прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды мэдыяў.
Акрамя таго, падкрэсьлівае Міклаш Харашці, газэт павінны будуць зьмяніць назву і іншую інфармацыю, што ў далейшым можа прывесьці да "новых тэхнічных недалікаў і такім чынам да новых штрафаў". "Газэт выкарыстоўваюць свае назвы для выказваньня сваіх ідэй, таму назвы павінны ахоўвацца такім жа чынам, як і іншыя сродкі свабоды слова", – лічыць прадстаўнік АБСЭ.
На яго думку, якімі б прычынамі беларускія ўлады ні абгрунтоўвалі неабходнасьць гэтага ўказу, дакумэнт ёсьць "цэнзурай" у дачыненьні да незалежных выданьняў.