БЭРН. У Швэйцарыі адбыліся ёньня адразу два рэфэрэндумы - аб далучэньні краіны да Шэнгенцкай зоны і аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Швэйцарцы падтрымалі абодва пытаньні – за прагаласавалі адпаведна 55 і 58% жыхароў краіны.
Лідэры краінаў Эўразьвязу віталі рашэньне швэйцарцаў далучыцца да Шэнгенцкіх пагадненьняў.
У Шэнгенцкую зону, дзе практычна адсутнічае пашпартны кантроль пры перасячэньні межаў, цяпер уваходзяць 13 з 25 краінаў Эўразьвязу, а таксама Нарвэгія і Ісьляндыя.