Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карла Дэль Понтэ прыляцела ў Сараева


САРАЕВА. У Босьніі знаходзіцца галоўны пракурор Гааскага трыбуналу Карла Дэль Понтэ. У Сараеве яна сустрэлася з кіраўніком міжнароднай адміністрацыі Косава Пэдзі Эшдаўнам. Падрабязнасьці перамоваў невядомыя – заплянаваная пасьля сустрэчы прэсавая канфэрэнцыя была адмененая без тлумачэньня прычынаў. Спадарыня Дэль Понтэ сустрэнецца таксама з камандуючым Эўрапейскім корпусам у Босьніі генэралам Дэвідам Лікі.Празь некалькі дзён Дэль Понтэ павінна падрыхтаваць справаздачу для Рады Бясьпекі ААН аб тым, як ўлады былых югаслаўскіх рэспублікаў супрацоўнічаюць з Гааскім трыбуналам.
XS
SM
MD
LG