Учора ў Нью-Ерку адзін эўра каштаваў даляр дваццаць два цэнты – апошні раз такой таннай эўрапейская валюта была 21 верасьня 2004 году. Пасьля рэфэрэндуму ў справе Эўрапейскай канстытуцыі эўра патаньнеў больш чым на 3%, і менавіта вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі, а жыхары гэтых краінаў прагаласавалі супраць Канстытуцыі, паводле адмыслоўцаў, паўплывалі на аслабленьне агульнаэўрапейскай валюты.
А ўвогуле адносна даляра цягам апошніх 6 тыдняў эўра патаньнеў на 6,5%.
Апрача вынікаў рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі, на курс эўра паўплывала таксама публікацыя ў аўтарытэтным нямецкім часопісе “Штэрн”, дзе гаварылася пра сустрэчу міністра фінансаў Нямеччыны Ханса Айхэля і старшыні нямецкага дзяржбанку Аксэла Вэбэра, якія, нібыта, абмяркоўвалі крах агульнаэўрапейскай манэтарнай палітыкі.
Пазьней міністэрства фінансаў Нямеччыны абвергла інфармацыю часопіса, але гэта не дапамагло эўра аднавіць свае пазыцыі.
Такім чынам, курс эўра да даляра вызначаўся цягам гэтага тыдня амаль што выключна праз падзеі, што адбываліся ў кранах зоны эўра.
Паводле спэцыялістаў, вырашальным днём у гэтай справе будзе менавіта пятніца, трэцяга чэрвеня, бо сёньня будзе апублікаваная справаздача аб рынку працы ў ЗША, якая звычайна ўплывае на курс даляра.