Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды прагаласавалі супраць Эўрапейскай Канстытуцыі


ГААГА. Поўгадзіны таму ў Галяндыі завяршыўся рэфэрэндум па праекце Канстытуцыі Эўрапейскага Зьвязу. Паводле дадзеных экзіт-полаў (апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў), супраць Эўрапэйскай Канстытуцыі выказаліся 63% выбаршчыкаў, што ўзялі ўдзел у галасаваньні. У мінулую нядзелю на гэткім жа рэфэрэндуме ў Францыі супраць Канстытуцыі прагаласавала 55% выбаршчыкаў. Да гэтага Канстытуцыя была ўхваленая 9 краінамі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG