Міхаіл Хоміч – адвакат Сяргея Скрабца ўвечары 31 траўня пацьвердзіў інфармацыю пра тое, што былы парлямэнтар да гэтага часу трымае галадоўку за кратамі Берасьцейскага сьледчага ізалятару:
(Хоміч: ) "Ён трымае галадоўку".
(Карэспандэнт: ) "Гэта дакладная інфармацыя?"
(Хоміч: ) "Гэта – дакладна".
Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачваньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Былога дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.
Сьледзтва лічыць, што былы парлямэнтар падбухторваў беспрацоўнага жыхара горада Бяроза даць хабар у памеры 30 тысячаў даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры й абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны, які быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі.
Памочнік Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк упэўнены, што экс-дэпутат будзе трымаць галадоўку да апошняга магчымага моманту:
(Галаганюк: ) "На просьбы спыніць галадаваньне ён ня будзе рэагаваць. Гэта бессэнсоўна. Галадоўку ён працягвае й трымаецца гэтага кірунку. І ён будзе галадаваць. Нават ня ведаю, можа нават лекарам прыдзецца яго выцягваць?"
Малодшы брат Сяргея Скрабца Аляксандар быў затрыманы ў Менску 29 траўня. Яго, як і брата, адразу перавезьлі ў сьледчы ізалятар Берасьця. І тут яго дапытвалі па справе старэйшага брата. Паводле расейскай агенцыі "Интерфакс", якая спасылаецца на неназваных суразмоўцаў зь Берасьцейскай абласной пракуратуры, "Аляксандар Скрабец падазраецца як саўдзельнік брата ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў згодна з тымі ж артыкуламі, што і ягоны брат Сяргей Скрабец".
31 траўня Аляксандра Скрабца пасьля допыту выпусьцілі на волю пад падпіску аб нявыезьдзе. Адвакат Хоміч ня ведае, чым кіравалася сьледзтва пры прыняцьці гэтага рашэньня. Але на погляд яго й ягонага калегі (удвух яны займаліся справай Аляксандра Скрабца) падставай для такога вэрдыкту маглі быць дзьве акалічнасьці:
(Хоміч: ) "Перадусім ён даў дастаткова пераканаўчыя тлумачэньні ў справе пра хабарніцтва. А таксама трэба ўлічваць дрэнны стан яго здароўя. На наш погляд, гэтыя дзьве прычыны".
Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.
Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ.
Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.