“Беларуская дзелавая газэта” сёньня друкуе падрабязнасьці надзвычайных падзеяў, якія адбываліся ў Беларусі й сьвеце на мінулым тыдні. Як і чаму магло здарыцца масавае адключэньне электрычнасьці ў Расейскай сталіцы? На якой падставе ў Беларусі зьявіліся чуткі пра выбух на атамнай станцыі? Ці распачнецца міжнароднае дасьледаваньне ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў? Адказы на гэтыя й іншыя пытаньні ў сёньняшнім нумары БДГ.
Эканамічнай тэматыцы БДГ прысьвячае артыкул пад назвай “Не саскочыш са складу Гарызонта”. Гаворка вядзецца пра тое, што улюбёны Лукашэнкам “Гарызонт” імкліва страчвае свае расейскія рынкі збыту. Працоўныя атрымоўваюць заробкі, а кіраўніцтва прадпрыемства разглядае магчымасьць увядзеньня вымушаных адпачынкаў і адназьменнай працы. Інакш, нават адна зьмена ня зможа дабрацца да канвэера з-за каробак з гатовай прадукцыі – піша БДГ.
Пра надзвычайнае здарэньне сёньня паведамляе “Віцебскі кур”ер”. А менавіта, што 32-х гадовая віцеблянка Яніна Запрыварына распачала галадоўку супраць кепскага лекаваньня ў Віцебскім шпіталі хуткай дапамогі. Ад харчаваньня яна адмовілася на 50-ы дзень лекаваньня паламанай нагі. У выніку няўдалай апэрацыі хворай стала горш. Жанчына згаджаецца на яшчэ адну апэрацыю, але адмаўляецца падпісваць дакумэнт пад назваю “Пагадненьне на хірургічнае ўмяшальніцтва”. Лекары настойваюць на тым, каб Яніну агледзеў псыхіятар, а сваякі хворай намерваюцца зьвярнуцца па дапамогу да кіраўніка краіны.
Газэта “Камсамольская праўда ў Беларусі” сёньня зьмяшчае адмысловы дадатак “Адукацыя й праца”. У ім прыведзеная поўная табліца балаў тэставаньня, пераведзеная ў дзесяцібальную сыстэму. Газэта таксама дае адказ на пытаньне: Ці варта займацца з рэпэтытарам, калі да іспытаў засталося ўсяго некалькі тыдняў.
У рубрыцы “Як надвор''е?” “Камсамолка” паведамляе, што лета ў Беларусі распачынаецца з пахаладаньне й дажджоў. А менавіта, што 1 чэрвеня на тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы й навальніцы, а тэмпэратура паветра зьнізіцца да 0 градусаў.