ХАРТУМ: Улады Судану арыштавалі прадстаўніка дабрачыннай арганізацыі « Лекары бяз Межаў» Пола Форэмана. У сакавіку сёлета ён апублікаваў справаздачу аб згвалтаваньнях праводжаных урадавымі сіламі і арабскімі партызанамі ў правінцыі Дарфур. Паводле дакумэнту Форэмана, за апошнія 4,5 месяца ў правінцыі Дарфур былі згвалтаваныя як мінімум 500 жанчын. Улады Судану запярэчваюць зьвесткам пра згвалтаваньні і адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальную справу. Правінцыя Дарфур апустошаная ў выніку голаду і грамадзянскай вайны у выніку якой сотні тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.