Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка камэнтуе вынікі рэфэрэндуму ў Францыі


Валер Каліноўскі, Менск Лідэр БНФ Вінцук Вячорка на мінулым тыдні правёў шэраг перамоваў у Эўрапарлямэнце і Эўракамісіі, дзе абмяркоўваў праблемы падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.

Нэгатыўны вынік францускага рэфэрэндуму ў справе Канстытуцыі Эўразьвязу яшчэ не азначае, што Канстытуцыя ня будзе прынятая, мяркуе спадар Вячорка:

(Вячорка:) “Трэба разьмяжоўваць унутраную францускую палітыку і агульнаэўрапейскія працэсы. Унутры Францыі насьпела шмат праблемаў, што адлюстравалася на выніках галасаваньня, якое было ў пэўнай ступені вотумам даверу Шыраку”.

Спадар Вячорка мяркуе, што складанасьці з прыняцьцём Эўраканстытуцыі могуць зьменшыць публічную ўвагу краінаў Эўразьвязу да Беларусі

(Вячорка: ) “Але з другога боку, беларускі працэс у Эўрапарлямэнце, у Эўракамісіі, у Радзе Эўрапейскага зьвязу – ужо незваротны, бо прымаюцца ня толькі рэзалюцыі, але і тэхнічныя рашэньні ў пляне стварэньня спэцыяльнай стратэгіі адносна Беларусі і, безумоўна, яны будуць выконвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG