Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане паказаны запіс звароту італьянскай закладніцы Клемянціны Катоні


КАБУЛ. У Аўганістане адзін з прыватных тэлеканалаў паказаў запіс з выявай італьянкі Клемянціны Катоні – супрацоўніцы гуманітарнай арганізацыі, якую выкралі экстрэмісты. Катоні знаходзілася сярод узброеных людзей у масках. Яна павіталася, а потым памылкова назвала сёньняшнюю дату і пералічыла чальцоў сваёй сям’і. Ніякіх заяваў Катоні не рабіла. Катоні выкралі ў Кабуле 16 траўня. Улады Аўганістану заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб вызваліць яе. (Машаль) “Мы падтрымліваем сталы кантакт з выкрадальнікамі м працягваем спадзявацца, што Клемянціна хутка вернецца да нас. Хаця мы з не размаўлялі менавіта зь ёй, але выкрадальнікі, ці тыя, хто ад іх імя вядуць перамовы, запэўнілі нас, што закладніца жывая і здаровая” Заявіў прадстаўнік Аўганскага МЗС.
XS
SM
MD
LG