Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан у Дарфуры


ХАРТУМ. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан прыляцеў ў суданскую правінцыю Дарфур, дзе наведаў адзін зь лягераў для ўцекачоў. Цягам апошніх двух гадоў, паводле самых асьцярожных падлікаў, ў Дарфуры былі забітыя альбо памерлі прынамсі 300 тысячаў чалавек, а два мільёны былі вымушаныя ўцякаць. Мусульманскія групоўкі, пры патураньні ўладаў Судану, працягваюць тэрарызаваць насельніцтва правінцыі, хаця ў Дарфуры знаходзяцца міратворчыя сілы з краінаў Афрыканскага Саюзу. Кофі Анан заклікае НАТА і Эўразьвяз дапамагчы ва ўмацаваньні міратворчага кантынгенту.
XS
SM
MD
LG