Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павялічваецца колькасьць нападаў у Іраку


БАГДАД. Колькасьць тэрарыстычных замахаў ў Іраку павялічваецца з кожным днём. Сёньня на поўначы краіны ад выбухаў замінаваных аўтамабіляў загінулі прынамсі 5 супрацоўнікаў ірацкіх сілаў бясьпекі, больш за 40 - параненыя. Выбухі адбыліся каля вайсковай базы недалёка ад гораду Масул. Таксама сёньня ўлады Японіі і Іраку пацьвердзілі сьмерць японскага закладніка. 44-гадовы Акіхота Сайта, які працаваў па кантракце ў адной з фірмаў, быў выкрадзены ў мінулым месяцы ў заходняй правінцыі Анбар разам чатырма іншымі замежнікамі. Усе яны былі забітыя.
XS
SM
MD
LG