Упершыню ў часе сьледзтва афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону пацьвердзіў, што з Каранам абыходзіліся неналежным чынам у базе Гуантанама. Кіраўнік вязьніцы, брыгадны генэрал Джэй Гуд заявіў учора, што пяць такіх выпадкаў напэўна мелі месца. Ён, аднак, адмовіўся падаць падрабязнасьці і патлумачыць, што маецца на ўвазе пры слове “неналежнае абыходжаньне”.
(Гуд: ) “Мы насамрэч знайшлі 13 выпадкаў меркаванага неадпаведнага абыходжаньня з Каранам пэрсаналу вязьніцы. 10 зь іх зрабілі ахоўнікі, а 3 сьледчыя. Мы высьветлілі, што толькі ў 5 выпадках здарылася тое, што можна шырока вызначыць, як неналежнае абыходжаньне з Каранам. Ніводнае з гэтых пяці здарэньняў не было вынікам невыкананьня стандартных службовых інструкцыяў у момант самога здарэньня”.
Генэрал заявіў журналістам у Вашынгтоне, што двое вайскоўцаў былі пакараныя за свае паводзіны. Прэсавая канфэрэнцыя адбылася на наступны дзень пасьля таго, як амэрыканскі Саюз грамадзянскіх свабодаў распаўсюдзіў дакумэнты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў са скаргамі на зьнеслаўленьне Карану.
У дакумэнце, датаваным 1 жніўня 2002 году, адзін зь вязьняў вінаваціў амэрыканскі пэрсанал у Гуантанама ў тым, што яны змывалі Каран у каналізацыю.
Між тым Джэй Гуд заявіў, што вайсковыя сьледчыя ў гэтым месяцы размаўлялі з вязьнем-аўтарам скаргі, чыё прозьвішча, аднак, не паведамляецца, і ён сказаў, што не быў сьведкам такога выпадку з Каранам, а толькі чуў пра гэта.
Кіраўнік вязьніцы ў Гуантанама адзначыў, што гэта адзіны выпадак скаргі менавіта на такое абыходжаньне з Каранам.
(Гуд: ) "Я хацеў бы, каб вы ведалі, што мы не знайшлі ніводнага верагоднага сьведчаньня, што хто-небудзь з супрацоўнікаў вязьніцы калі-небудзь змываў Каран у каналізацыю".
На пачатку траўня амэрыканскі часопіс "Newsweek" напісаў, што амэрыканскія сьледчыя змывалі Каран у каналізацыю, каб націснуць на вязьняў. Пазьней часопіс абверг гэтыя паведамленьні, але ў выніку той публікацыі ў некалькіх мусульманскіх краінах ужо пасьпелі адбыцца акцыі пратэсту, у часе якіх загінулі прынамсі 15 чалавек.