Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія ўлады перадалі Ўзбэкістану ўцекачоў


КАРА-ДАР’Я. Кіргіскія ўлады перадалі Ўзбэкістану групу ўзбэцкіх грамадзянаў, што перасеклі мяжу пасьля нядаўніх падзеяў у Андыжане. Узбэцкім уладам перададзена 85 чалавек, – пра гэта заявіў кіргіскі палкоўнік Абдумаджыд Абдурахімаў, адказны за бясьпеку ў лягеры для ўзбэцкіх уцекачоў у Кара-Дар’і.

Тым часам іншыя прадстаўнікі ўладаў Кіргізстану цьвердзяць, што ніводзін з уцекачоў ня быў вернуты ва Ўзбэкістан.
XS
SM
MD
LG