Пра візавыя санкцыі ў Польшчы загаварылі пасьля таго, як беларускае Міністэрства юстыцыі прызнала несапраўднымі вынікі апошняга зьезду Саюза палякаў Беларусі, на якім было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пакуль адмаўляюцца камэнтаваць гэтую сытуацыю, спасылаючыся на адсутнасьць афіцыйнай інфармацыі. Старшыня камісіі ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі Савету рэспублікі Мікалай Чаргінец таксама сказаў, што ня бачыў адпаведных папераў, хаця чуў гэтую навіну.
(Чаргінец: ) “Я думаю, што гэта вялікая памылка польскага кіраўніцтва. Натуральна, адказ будзе дадзены адэкватны ў поўнай меры. Улезьлі яны ў гэтыя пытаньні. Тым больш, прыняць вось такое рашэньне, якое не ўпрыгожвае беларуска-польскія стасункі. Я думаю, што гэта памылка, і было б добра, каб палякі самі разабраліся, пакуль ня позна. Тое, што будзе дадзены адэкватны адказ зь беларускага боку, тут няма чаго сумнявацца”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч выказвае сваю заклапочанасьць сытуацыяй, якая склалася ў беларуска-польскіх стасунках. Ён не жадае падтрымліваць які-небудзь бок, а заклікае ўсіх адумацца.
(Гайдукевіч: ) “Трэба неадкладна беларускаму і польскаму боку спыніцца, трэба неадкладна і беларускім і польскім палітыкам спыніцца, трэба памятаць, што мы суседзі, нам трэба выходзіць, шукаць спосабы, з гэтай тупіковай сытуацыі”.
Былы міністар замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў заяўляе, што Польшча мусіць перш за ўсё бараніць сваю годнасьць.
(Саньнікаў: ) “Польшча заўсёды казала пра добрасуседзтва і нават зьмякчала пэўным чынам пазыцыю і сваю і ўплывала на пазыцыю іншых краінаў менавіта з пункту гледжаньня захаваньня гэтых прынцыпаў добрасуседзтва. Цяпер гэтага не адбываецца, яны нічога ня могуць зрабіць зь беларускім нахабствам. Я лічу, праблема адносінаў паміж Беларусяй і Польшчай залежыць ад той улады, якая цяпер усталявалася ў Беларусі. Калі гэта ўлада зьменіцца, усё будзе нармальна. Нельга цяпер шукаць выйсьця па адной праблеме, не заўважаючы праблемы больш істотнай. Я думаю, што Польшча паводзіць сябе цалкам у адпаведнасьці з тым, што зрабілі беларускія ўлады”.
Грамадзкі лідэр Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што падтрымлівае ўвядзеньне візавых санкцыяў адносна беларускага рэжыму.
(Мілінкевіч: ) “Яны заслугоўваюць на такую рэакцыю, таму што нахабна парушаюць законы, правы чалавека і нічога не застаецца, як толькі падобныя санкцыі ўводзіць. Я лічу, што гэта добрая выхаваўчая мера, таму што многія нашыя чыноўнікі лічаць — нічога, праглынуць. І вось яны не праглынаюць, і дзякуй богу”.
(Карэспандэнт: ) “Як вы лічыце, чаму беларускія ўлады давялі справу да ўвядзеньня візавых санкцыяў з боку Польшчы?”
(Мілінкевіч: ) “У Беларусі ідзе паступовае зьнішчэньне трэцяга сэктару, зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці, а Саюз палякаў — гэта сапраўдная грамадзкая арганізацыя створаная на ініцыятыву зьнізу, і гэта грамадзкая арганізацыя многа карыснага зрабіла ня толькі для польскай меншасьці, але і для пабудовы грамадзянскай супольнасьці. Проста ўлада зьнішчае ўсё, што ёй не падпарадкоўваецца”.