БУХАРЭСТ. У Іраку вызваленыя трое румынскіх журналістаў, якія былі захопленыя тры месяцы таму разам зь перакладчыкам – грамадзянінам ЗША ірацкага паходжаньня.
У адміністрацыі румынскага прэзыдэнта Траяна Басэску паведамілі, што вызваленыя закладнікі перададзеныя румынскім прадстаўнікам.
Усяе яны адчуваюць сябе добра. Выкрадальнікі настойвалі на вывадзе румынскіх войскаў з Іраку, пагражаючы забіць журналістаў. Бухарэст, аднак, адмовіўся гэта зрабіць. Падрабязнасьці іх вызваленьня трымаюцца ў сакрэце.