ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя ЗША і камандаваньне амэрыканскай арміі ў Іраку выказваюць незадавальненьне ў сувязі з публікацыяй ў брытанскай газэце “Сан” фотаздымку Садама Хусэйна, дзе былы дыктатар паказаны ў сподніках. Прадстаўнік Белага Дому Трэнт Дафі заявіў:
(Дафі) “Камандаваньне міжнародным кантынгентам ў Іраку і прэзыдэнт Буш вельмі засмучаныя тым, што нехта з аховы вязьніцы, дзе знаходзіцца Садам Хусэйн, зрабіў гэтыя здымкі і перадаў іх прэсе”