Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перастрэлкі ў паласе Газы


ГАЗА. У паласе Газы ў часе перастрэлкі паміж ізраільскімі салдатамі і палестынскімі ваеўнікамі забіты адзін палестынец. Днямі ваеўнікі групоўкі “Хамас” абстралялі зь мінамётаў ізраільскія паселішчы. У адказ ізраільская авіяцыя абстраляла базу “Хамасу”.

У лютым Ізраіль і Палестынская аўтаномія падпісалі замірэньне. ААН заклікала палестынскія ўлады зрабіць усё магчымае, каб спыніць атакі ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG