Апошнімі днямі на памежных з Украінаю аўтазапраўках Гомельскага, Мазырскага, Ельскага раёнаў рэалізацыя паліва падвысілася ў сярэднім на траціну.
Гаворыць намесьнік дырэктара прадпрыемства “Гомельаблнафтапрадукт” Аляксандр Кеўліч:
(Кеўліч: ) “На памежных аўтазапраўках з нашага боку рэалізацыя нафтапрадуктаў узрасла. Відавочна, гэта зьвязана з павышэньнем цэнаў на паліва ва Ўкраіне. Ажывіўся гандаль ва ўсіх памежных раёнах. Паліва ў нас хапае. На аўтазапраўцы ў Славечне Ельскага раёну аб`ём рэалізацыі нафтапрадуктаў павысіўся працэньаў на 30”.
Распачатыя перамовы наконт адмысловых паставак ва Ўкраіну аўтамабільнага бэнзіну, што выпускае Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Прадстаўнік прадпрыемства, які не схацеў публічна афішаваць сваё імя, паведаміў нашаму радыё:
(Прадстаўнік заводу: ) “З нашага заводу ва Ўкраіну пакуль нічога не адгружаецца – ні з нашых рэсурсаў, ні з давальніцкіх. Аднак вядзецца працэс перамоваў, афармленьне адпаведных кантрактаў. Апрача нас, дамаўляюцца наконт паставак паліва і структуры давальцаў, якія перапрацоўваюць у нас нафту. У першую чаргу, гэта “Славнафта”.
Мы рэалізуем нафтапрадукты на конкурсных умовах: хто больш плаціць, той і купляе. У сувязі з ажыятажным попытам, які склаўся ва Ўкраіне, яна дае вышэйшы кошт. Конкурс адбудзецца на наступным тыдні. Адпаведна і пастаўка паліва магчыма на наступным тыдні”.
У папярэднія гады Мазырскі завод адгружаў на месяц каля 10 тысячаў тон паліва. У рэгіёне гэта быў адзін з важкіх паказчыкаў экспарту прадукцыі. Аднак напачатку 21-га стагодзьдзя, у сувязі рэканструкцыяй ва Ўкраіне нафтаперагонных заводаў, экспарт паліва з Мазыра да суседзяў па сутнасьці спыніўся. Цяпер, праўдападобна, экспарт можа адновіцца.