Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – прэм’ера “Зорных войнаў”


Віталь Цыганкоў, Прага 19 траўня на экраны кінатэатрах усяго сьвету выходзіць фінальны, шосты фільм знакамітай эпапэі “Зорныя войны”. Прэм’ера гэтай часткі пад назовам “Зорныя войны: помста Сітхаў” была прадстаўленая на мінулым тыдні ў часе Міжнароднага кінафэстывалю ў Канах.

Эканамісты кажуць, што калі б “Зорныя войны” былі б дзяржавай, а не кінаэпапеяй, то у дзяржаўным рэйтынгу Сусьветнага Банку паводле валавага ўнутранага прадукту фільм разьмясьціўся б на 67 месцы. За гады, якія прайшлі пасьля першай прэм’еры 28 гадоў таму, ад продажу білетаў, відэякасэтаў, ды атрыбутыкі, зьвязанай з касьмічнай сагай, карпарацыя “Зорныя войны” зарабіла звыш 22 мільярдаў даляраў. Гэта, напрыклад, у два разы болей, чым валавы ўнутраны прадукт Узбэкістану, і ў чатыры разы болей за афіцыйную эканоміку Македоніі.

Рэжысэр Джордж Лукас, які паабяцаў больш не здымаць працягаў сагі, гаворыць, што апошні фільм эпапэі пра тое, як воін, які змагаецца за дабро – малады Анакін Скайуолкер – становіцца рабом сваёй злосьці і пераўтвараецца ў Дарта Вэйдэра – увасабленьне таго самага зла, зь якім ён калісьці змагаўся. Джордж Лукас кажа, што калі ён зьняў першы фільм 28 гадоў таму, гэта было толькі часткай эпапэі, якую ён нават не спадзяваўся калісьці закончыць.

(Лукас: ) Я люблю пачынаць з сярэдзіны. Таму мне падабаецца ідэя першага фільму, калі Дарт Вэйдэр зьяўляецца ў пачатку і гэта монстар, які ўсіх вакол раськідае. Ён сапраўды нясе страх. Потым у сярэдзіне вы разумееце, што ён папраўдзе бацька героя. А потым, у канцы монстар – гэта герой. Ён той, хто збаўляе сябе праз прыклад свайго сына”

Лукас сказаў журналістаў у Канах, што апошні фільм эпапэі нясе палітычнае папярэджаньне Злучаных Штатам наконт пагрозы дэмакратыі, якая ёсьць унутры самой дэмакратыі. Рэжысэр заявіў, што ў “Зорных войнах” можна ўбачыць схему дэмакратыі, якая становіцца імпэрыяй альбо дыктатурай – не з-за зьнешняга захопу, а рашэньнем людзей, якія даюць кіраўнікам занадта шмат улады, каб тыя разьвязалі крызыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG