КАБУЛ. Цімор Шан - чалавек, які назваўся выкрадальнікам італьянкі Клемянціны Кантоні, пераказаў патрабаваньні, якія павінны быць выкананыя, каб закладніцу адпусьцілі на волю. Ён зрабіў гэта, патэлефанаваўшы ў кабульскае бюро нашага радыё.
Шан заявіў, што аўганскія ўлады павінны выканаць тры патрабаваньні – спыніць выхад у эфір праграмы для моладзі, якую перадае адна з кабульскіх прыватных радыёстанцыяў, цалкам забараніць продаж алькаголю ў краіне ды адкрываць у Аўганістане ісламскія школы.
“Калі гэтыя патрабаваньні будуць выкананыя, мы вызвалім італьянку”, - заявіў Цімор Шан.
У адміністрацыі аўганскага прэзыдэнта Хаміда Карзая заявілі, што ведаюць пра патрабаваньні выкрадальнікаў, але пакуль адмовіліся іх камэнтаваць.
Між тым прадстаўнікі міністэрства ўнутраных справаў выказалі ўпэўненасьць, што выкрадальнікі самі вызваляць закладніцу.