Міліцэйская машына дзяжурыла насупраць сядзібы СПБ цягам некалькіх гадзінаў. А двух супрацоўнікаў рэдакцыі газэты “Глос з-над Нёмна” выклікалі ў РАУС, дзе яны далі свае тлумачэньні.
Пажылыя ўдзельнікі Саюзу палякаў зьбіраліся, каб выказаць сваё абурэньне былому старшыню СПБ Тадэвушу Кручкоўскаму. Міністэрства юстыцыі лічыць, што ён па-ранейшаму павінен кіраваць гэтай грамадзкай арганізацыяй, а таксама не прызнае вынікаў апошняга 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва.
Беларускае тэлебачаньне паказала “выкрывальны” фільм пра Саюз палякаў, выкарыстаўшы для гэтага самога спадара Кручкоўскага. Ён, аднак, пакуль не зьявіўся ў сядзібе СПБ.
Дарэчы, фільм “Хто замовіў Саюз палякаў?” БТ у мінулую суботу асудзіла Галоўная рада Саюзу, якая зьбіралася ў Горадні. Яе ўдзельнікі вырашылі патрабаваць ад Беларускага тэлебачаньня абвяржэньня паказаных у фільме “паклёпніцкіх выдумак” і прасіць Пракуратуру РБ прыцягнуць аўтараў і ўдзельнікаў фільма да крымінальнай адказнасьці.
У СПБ сёньня паведамілі, што пасьля дэманстрацыі па БТ “Хто замовіў Саюзу палякаў?” у Наваградку ў Доме польскім нехта пабіў шыбы.
Гл. таксама Насуперак патрабаваньням Мін''юсту Саюз палякаў ня хоча праводзіць паўторны зьезд МЗС Польшчы супраць скасаваньня вынікаў апошняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі