Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэк Стро: сытуацыя ва Узбэкістане надзвычай сур''ёзная


ВЕНА. Надзвычай сур’ёзнай назваў сытуацыю ва Узбэкістане міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро. Ён заклікаў правесьці ў гэтай краіне дэмакратычныя рэформы, а таксама пусьціць у краіну прадстаўнікоў арганізацыі Чырвоны Крыж і міжнародных назіральнікаў. З заклікам неадкладна спыніць гвалт ва Узбэкістане выступіла сёньня АБСЭ. Гэтая арганізацыя выказала гатоўнасьць быць пасярэднікам у вырашэньні канфлікту.
XS
SM
MD
LG