Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ірану абмяркуе пытаньне аб спыненьні перамоваў з Эўразьвязам


ТЭГЕРАН. Парлямэнт Ірану рыхтуецца абмеркаваць пытаньне аб спыненьні перамоваў з Эўразьвязам ў справе сваёй ядзернай праграмы. Кансэрватары, якіх у парлямэнце большасьць, заяўляюць, што перамовы ня маюць сэнсу і настойваюць на аднаўленьні праграмы ўзбагачэньня ўрану. Паседжаньне парлямэнту адбудзецца ў нядзелю. Эўрапейскі зьвяз ужо папярэдзіў Іран, што калі работы па ўзбагачэньні ўрану адновяцца, што Брусэль падтрымае ЗША, якія дамагаюцца перадачы справу ядзерных распрацовак Ірану на разгляд у Раду Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG