СЭУЛ. Злучаныя штаты, Японія і Паўднёвая Карэя выказалі глыбокую занепакоенасьць у сувязі з намерам Паўночнай Карэі пашырыць свой ядзерны патэнцыял.
З рэактару ў паўночнакарэйскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Янбон выцягнутыя ўсе плютоніевыя стрыжні, што дае магчымасьць пасьля перапрацоўкі атрымаць плютоній, які можна выкарыстаць для вытворчасьці зброі.
Высокапастаўлены прадстаўнік Паўднёвай Карэі Ры Бонг-жо заявіў:
(Ры) “Захады паўночнакарэйскіх уладаў ня толькі значна ўскладняюць сытуацыю і супярэчаць дамоўленасьці аб бязьядзерным статусе карэйскай паўвыспы, але і робяць немагчымым працяг шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Пхэньяну” .