Нечаканае пахаладаньне ўдзень 10-га траўня ў Мёрскім раёне лічаць галоўнай прычынаю таго, што ў 5-ці гаспадарках загінулі 360 галоў быдла.
Словам “загінулі” абагульняецца ўсё, што здарылася тут у апошнія суткі – і тое, што, ратуючыся ад ветру і дажджу, цялушкі туліліся адна да адной і насьмерць душылі слабейшых, і што аслаблыя за зіму каровы пасклізаліся і танулі ў перапоўненых вадой канавах, і што нават пасьля таго, як жывёлу загналі пад дах, частка дойнага статку загінула ад вострых запаленьняў.
Страты раённай сельскай гаспадаркі пакуль не падлічаныя, бо некаторую частку яшчэ жывых кароў пасьпелі адправіць на Мёрскі мясакамбінат, дзе так званы “убойны” цэх працаваў усю ноч навылёт. Сюды ж быў выкліканы і намесьнік раённага пракурора Аляксей Лапушынскі, які праводзіць тут праверку, бо факты масавага падзяжу жывёлы сталі вядомыя толькі дзякуючы таму, што супрацоўнік службы ДАІ выпадкова спыніў прычэп з памерлымі цялушкамі. Пра вынікі праверкі прадстаўнік Мёрскай пракуратуры пакуль нічога не кажа.
Кіраўнік Шаркоўшчынскага райсельгасхарчу Іван Лаўрановіч сцвярджае, што кароў ды цялушак ў гаспадарках гэтага раёну таксама загубіла выключна надвор”е.
(Лаўрановіч:) “ Ліў тут дождж, 56 міліметраў за суткі – гэта больш як месячная норма. Паніжэньне тэмпературы было ноччу і сьнег, сьнег ішоў пяць гадзін.”
(Карэспандэнтка:) “ А чаго ж кароў пагналі на пашу ў такое надвор”е?”
(Лаўрановіч:) “Дык усе гады выганяем такім часам, і праблем не было! А тут вось так атрымалася.”
Паводле словаў Івана Лаўрановіча, у Шаркоўшчынскім раёне страцілі толькі каля сарака кароў, і тое іх нібыта пасьпелі яшчэ жывымі адвесьці на мясакамбінат у Глыбокае. Хаця супрацоўнікі толькі аднаго аграпрадпрыемства “Княж” ананімна кажуць, што ў іх загінулі 87 кароў і 40 цялушак, і вінавацяць у гэтым толькі раённае начальства, якое аддала загад пра пашавае ўтрыманьне жывёлы..
Жыхарка вёскі Заазерцы Соф”я Табола вырашыла асабіста сабраць зьвесткі пра тое, якія страты маюць цяпер гаспадаркі раёну, і гэтыя зьвесткі зусім не падобныя да афіцыйных .
(Табола: ) “Не слухайце іх! Каля трохсот галоваў быдла па раёне загінула! Я тэлефанавала людзям і яны мне расказвалі, што дзе пяць, дзе дзесяць кароў загінула, дзе 130, як у Германавічах, дзе 40, як у Прамянах. Усіх не пасьпелі нават вылавіць з ракі, яны так і плывуць цяпер на Полацак”.
Гаварыць пра маштабы стратаў ўсяе Віцебшчыны чыноўнікі абласнога рангу адмаўляюцца. Так, намесьнік старшыні аблсельгасхарчу Віктар Славецкі параіў журналістам не ўзьнімаць дарма паніку, бо, паводле ягоных словаў, на захадзе Віцебшчыны нічога надзвычайнага не адбылося – ніводная карова не замерзла і ідзе ўсяго толькі плянавая здача быдла на мясакамбінаты.