Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзілі ўдзельнікаў акцыі, прысьвечанай угодкам зьнікненьня Юрыя Захаранкі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні ў Кастрычніцкім раённым судзе судзілі шасьцярых ўдзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей, які адбыўся 7 траўня з нагоды шостых угодкаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі. Іх абвінавацілі ў тым, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце. Прысуд шасьцярым гарадзенцам, якія правялі акцыю, прысьвечаную ўгодкам зьнікненьня Юрыя Захаранкі, абвесьцяць 16 траўня ў 15.30. Такое рашэньне сёньня пры канцы дня прыняла судзьдзя Кастрычніцкага суду Горадні Зінаіда Барцэвіч. Вырашана дадаткова вывучыць справу ўдзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей.

Пачатку суду ўдзельнікі ланцугу неабыякавых людзей чакалі амаль тры гадзіны: доўга не было міліцэйскіх пратаколаў, потым судзьдзя Зінаіда Барцэвіч знаёмілася з матэрыяламі справы. 7 траўня каля 15-ці гадзінаў міліцыянты затрымалі Міколу Ворана, Рамана Юргеля, Юрыя Істоміна, Артура Сьмятаніна, Зьміцера Аўдзейчыка і Андрэя Янушкевіча. Чацьвёра апошніх належаць да Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Усе яны стаялі на вуліцы і трымалі фотаздымкі Юрыя Захаранкі. Пазыцыю ўдзельнікаў акцыі патлумачыў Юры Істомін:

(Істомін:) “Гэта быў не пікет, гэта была даніна памяці Юрыя Захаранкі. Дагэтуль улада не адказала: дзе Юры Захаранка, дзе ягоны труп або які яго далейшы лёс? Што датычыць рашэньня суду, мы яго чакаем, але думаем, што яно будзе хутчэй грунтавацца не на законе, а рашэньне будзе палітычным”.

Першым у судзе разглядаўся пратакол адносна прадпрымальніка Андрэя Янушкевіча. Судзьдзя Зінаіда Барцэвіч высьветліла, што ён трымаў партрэт Юрыя Захаранкі, як яна сказала, “у раёне жывата”. Міліцыянты, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі, патлумачылі, што тыя распавядалі мінакам пра зьнікненьне Захаранкі, і што нейкія бабулькі абураліся іхнімі “незразумелымі паводзінамі”. Міліцыянты лічаць усё гэта “правапарушэньнем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG