Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі парлямэнт абмеркаваў сытуацыю ў Цэнтральнай Азіі


СТРАСБУР. Эўрапейскі парлямэнт абмеркаваў сытуацыю ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі. У часе дэбатаў асабліва падкрэсьлівалася, што гэта рэгіён, які мае вельмі важнае эканамічнае і стратэгічнае значэньне і перажывае цяпер цяжкія часы. Кіраўнік камітэту Эўрапарлямэнту ў справах зьнешняй палітыкі Элмар Брок заявіў: (Брок) “Гэта рэгіён, які мае сёньня вялізнае стратэгічнае значэньне. Гаворка ідзе пра газ, нафту ды іншыя энэрганосьбіты, пра тое, што зацікаўленасьць Кітаю да гэтага рэгіёну расьце. Акрамя гэтага, трэба мець на ўвазе актывізацыю ісламскага фундамэнталізму і кантрабанду наркотыкаў, шляхі якой ідуць праз гэтыя краіны”.
XS
SM
MD
LG