Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітальныя словы Міхася Скоблы


Валянціна Аксак, Менск Гаворыць намесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Міхась Скобла.

(Скобла: ) “У многіх на памяці той выпадак, калі ў Саюзе пісьменьнікаў была нейкая сустрэча расейска-беларускіх інтэгратараў. Прысутнічаў міністар замежных справаў Расеі Андрэй Козыраў. І калі хваласьпевы інтэграцыі дасягнулі свайго апагею, да мікрафона проста выйшаў Анатоль Сыс і прачытаў свой верш пра расейскага мядзьведзя. У ім былі гэткія радкі: “Адкапаю пайду кулямёт, каб хадзіць сьмела ў бацькаву пушчу”. І гэта, мне здаецца, быў мужны ўчынак. Анатоль Сыс нічога і нікога не баяўся, з усімі быў на ты, нягледзячы на пасады і званьні…

У многіх на памяці ягоны радок: “Беларусь – мая магіла”. І сапраўды вось гэтая сёньняшняя Беларусь – яна магіла для такіх творцаў, як Анатоль Сыс, у прамым і ў пераносным сэнсе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG