БАГДАД. Ірацкі парлямэнт зацьвердзіў кандыдатуры яшчэ шасьцёх чальцоў кабінэту міністраў. Чацьвёра новых міністраў – суніты.
Міністрам абароны стаў Саадун аль-Дулеймі – былы афіцэр ірацкайга войска, які ўцёк з краіны ў 1984 годзе. На пасаду міністра нафтавай прамысловасьці прызначаны шыіт Ібрагім Бахр аль-Улум, які паабяцаў значна павялічыць экспарт нафты.
Раней сёньня ў Багдадзе быў забіты высокапастаўлены ўрадовец і ягоны кіроўца. Цягам апошніх дзён ў Іраку ў выніку выбухаў і замахаў загінулі сотні чалвек.
Між тым прэм''ер-міністар Іраку Ібрахім аль-Джафары заявіў, што ягоны ўрад зробіць усё магчымае, каб спыніць гвалт у краіне.