Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля тэракту ў Каіры затрыманыя 200 чалавек


КАІР. У Эгіпце пасьля нядаўніх нападаў на замежных турыстаў затрыманыя каля 200 чалавек. Яны падазраюцца ў далучанасьці да ісьлямісцкіх груповак. У турыстычных месцах узмоцненыя захады бясьпекі. Па-ранейшаму ачэплены паліцыяй Нацыянальны музэй у Каіры, каля якога ў суботу падарваў сябе сьмяротнік, параніўшы чатырох чалавек – двух ізраільцаў, італьянку і швэда. У той жа дзень дзьве экстрэмісткі – сваячніцы сьмяротніка – абстралялі ў Каіры аўтобус з турыстамі, параніўшы некалькіх чалавек.
XS
SM
MD
LG