Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Гаміньдану працягвае візыт у кантынэнтальны Кітай


СІАНЬ (Кітай). Кіраўнік Гаміньдану - галоўнай апазыцыйнай партыі Тайваню – Лянь Чжань, працягваючы візыт у кантынэнтальны Кітай, наведаў сёньня свой родны горад Сіань. Напярэдадні ён правёў у Пэкіне беспрэцэдэнтныя перамовы з прэзыдэнтам Кітаю Ху Цьзіньтао. Гэта была першая за 60 гадоў сустрэча кіраўнікоў партыяў, якія спаборнічалі за ўладу ў Кітаі ў канцы 40-х гадоў. Сілы Гаміньдану пасьля паразы ў 1949 годзе, замацаваліся на Тайвані. Ад таго часу Тайвань фактычна існуе як незалежная дзяржава, але Кітай надалей разглядае востраў як частку сваёй тэрыторыі і пагражае ўварваньнем, калі Тайвань афіцыйна абвесьціць незалежнасьць.
XS
SM
MD
LG