Беларускія сацыял-дэмакраты ў апошнія гады далучаліся са сваімі сьцягамі і транспарантамі да афіцыйных маёвак, якія традыцыйна праводзіла Фэдэрацыя прафсаюзаў. Аднак сёлета сацыял-дэмакраты фактычна ня будуць шырока адзначаць Дня працы. Чаму так здарылася, тлумачыць адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Улада даўно ўжо не дазваляе сацыял-дэмакратам санкцыянаваных акцыяў, не праводзіць ужо іх у буйных гарадах, і колькасьць гарадоў, дзе праходзяць першамайскія акцыі, зьмяншаецца. Сёлета першамайскае сьвята яшчэ супадае і зь Вялікаднем, і ладзіць несанкцыянаваныя мерапрыемствы ды правакаваць магчымасьць ужываньня гвалту ўсё ж такі ў гэты дзень ня ў нашых традыцыях. Традыцыя Вялікадня мае на нашай зямлі больш даўнюю і значную гісторыю, чым гісторыя сьвяткаваньня Першамаю”.
Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін таксама лічыць, што сьвята 1 мая ня страціла сваёй актуальнасьці:
(Калякін: ) “Мы разглядаем Першамай як дзень барацьбы працоўных за свае правы. І гэты міжнародны дзень ва ўсім сьвеце так і праходзіць. Гэтае сьвята з кожным годам будзе станавіцца ўсё больш актуальным, бо запрыгоньваньне людзей, у тым ліку і людзей працы, у нашай краіне з кожным годам становіцца ўсё больш адчувальным. Адна кантрактная сыстэма чаго вартая”.
Паводле Сяргея Калякіна, улады не дазволілі апазыцыйным камуністам правесьці шэсьце і мітынг у цэнтры Менску, а ісьці на плошчу Бангалор камуністы адмовіліся. Такі ж быў адказ уладаў і на заяўку шэрагу незалежных прафсаюзаў. Вось як пракамэнтаваў гэтыя паводзіны ўладаў старшыня Незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:
(Фядыніч: ) “Яны паводзяць сябе такім чынам, бо, відаць, баяцца любога згуртаваньня людзей, якія думаюць ня так, як дзяржава”.
Маёўкі адбудуцца сёлета толькі ў Гомелі і ў некалькіх іншых гарадах. Прадстаўнікі розных сацыял-дэмакратычных партыяў і незалежных прафсаюзаў зьбіраюцца ўзяць у іх удзел.