Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганістан адзначыў 13-я ўгодкі перамогі над рэжымам Наджыбулы


КАБУЛ. Тысячы людзей у Афганістане адзначылі сёньня 13-я ўгодкі перамогі маджахедаў над прамаскоўскім рэжымам Наджыбулы. У Кабуле адбыўся вайсковы парад, на якім прысутнічалі прэзыдэнт Хамід Карзай, былыя камандзіры маджахедаў і замежныя дыпляматы. Прэзыдэнт Карзай заклікаў міжнародную супольнасьць працягваць дапамогу Афганістану ў адбудове краіны. Рэжым Наджыбулы пратрымаўся ў Афганістане болей як тры гады пасьля вываду савецкіх войскаў. 28 красавіка маджахеды ўвайшлі ў Кабул. А далей пачалася чарговая грамадзянская вайна, у выніку якой уладу захапіў рух Талібан.
XS
SM
MD
LG