Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі касманаўт супраць сухога закону ў космасе


МАСКВА. Расейскі касманаўт Саліжан Шарыпаў сёньня заклікаў кіраўнікоў касьмічных агенцтваў перагледзець забарону на ўжываньне ў космасе сьпіртных напояў. Выступаючы ў падмаскоўным цэнтры кіраваньня палётамі, Шарыпаў сказаў, што паўшклянкі віна на дзень зрабілі б шматдзённую місію на міжнароднай касьмічнай станцыі “больш камфартабэльнай”. Амэрыканскае агенцтва НАСА забараняе ўжываць астранаўтам алькаголь, тым часам як Расавіякосмас дазваляе невялікія дозы сьпіртнога на сьвяты і дні народзінаў.
XS
SM
MD
LG