Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан заклікаў павялічыць дапамогу краінам, пацярпелым ад Чарнобылю


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў павялічыць міжнародную дапамогу Ўкраіне, Беларусі й Расеі для далейшай ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Раней у аўторак Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага крыжа й Чырвонага паўмесяца заявіла, што нястача сродкаў ставіць пад пагрозу закрыцьця асноўныя рэгіянальныя праграмы для выяўленьня ракавых захворваньняў, у прыватнасьці, праграму для выяўленьня раку шчытападобнай залозы ў жыхароў раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі.

Паводле падлікаў ААН, на заражаных радыяцыяй тэрыторыях у Беларусі, Украіне й Расеі па-ранейшаму жывуць каля 6 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG