НІКАСІЯ. Прыведзены да прысягі новы лідэр туркаў-кіпрыётаў Алі Талат. Інаўгурацыя адбылася сёньня ў Нікасіі. 53-гадовы Талат – пераемнік Раўфа Дэнкташа, заснавальніка і цягам гадоў нязьменнага прэзыдэнта рэспублікі туркаў-кіпрыётаў, якую прызнае толькі Турэччына. Талат ужо заявіў, што гатовы да перамоваў з Грэцкай рэспублікай Кіпр і прыкладзе намаганьні дзеля аб’яднаньня выспы.