Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат літоўскага Сойму: "Не было мэты рабіць нешта супраць Беларусі"


Тацяна Поклад, Вільня У літоўскім парлямэнце пазытыўна ацэньваюць сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазыцыі у Вільні з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс і кіраўніком замежнай палітыкі у Эўразьвязе Хаўерам Салянам.

Старшыня парлямэнцкай камісіі у справах НАТО Вацлаў Станкевіч, які зьяўляецца і віцэ-старшынём парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” сказаў, што цяпер беларуская дэмакратыя атрымала новы імпульс у падтрымку іх дзейнасьці.

(Станкевіч: ) "Беларуская апазыцыя прывыкла, што зь імі размаўляюць у форме рэзалюцый, перапіскай, а гэта быў непасрэдны кантакт, так што, мне здаецца, гэта была вельмі пазытыўная сустрэча. Ці зьменіцца пазыцыя Літвы? Яна не будзе зьмяняцца. Мы супрацоўнічаем з апазыцыяй легальнымі шляхамі і будзем і далей працаваць".

Старшыня камісіі літоўскага Сойму у справах НАТО мяркуе, што сустрэчы, якія адбыліся цягам апошніх двух дзён у Вільні не павінны зьмяніць дачыненьні паміж дзьвюма суседнімі краінамі – Літвой і Беларусьсю.

(Станкевіч: ) “Літва – краіна НАТО, і гэта звычайная справа, што тут сабраліся міністры краінаў-сябраў НАТО. Увогуле гэтая імпрэза ня мела за мэту рабіць нешта супраць Беларусі. Прадстаўнікі апазыцыі сустрэліся са спадарыняй Райс – гэтым Літва ня робіць нічога благога Беларусі. Беларускі бок зразумее, што з нашага боку ня было ніякіх заяваў, так што нашыя стасункі не павінны пагоршыцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG