Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніязаў ня будзе балятавацца на прэзыдэнта


АШГАБАД. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў заявіў, што ён не зьбіраецца браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах ў 2009 годзе. Пра гэта Ніязаў сказаў падчас сустрэчы з дзейным старшынём АБСЭ Дзімітрыям Рупэлем, які ажыцьцяўляе візыт па краінах Сярэдняй Азіі. Паводле Рупеля, Туркмэнбашы запэўніў яго, што ў 2009 годзе ў выбарах возьме ўдзел некалькі кандыдатаў. Раней 65-гадовы Ніязаў казаў, што ніводзін кіраўнік дзяржавы не павінен быць старэйшым за 70 гадоў. Ніязаў кіруе Туркмэністанам з 1985 году, калі ён стаў першым сакратаром ЦК кампартыі рэспублікі.
XS
SM
MD
LG