ДУШАНБЭ. Зьнік лідэр Дэмакратычнай партыі Таджыкістану Махмадрузі Іскандараў. Ягоная партыя ў адмысловай заяве паведаміла, што ніякіх звестак пра Іскандарава няма ад пятніцы. У заяве ўтрымліваецца заклік да расейскіх уладаў і міжнародных арганізацыяў дапамагчы знайсьці Іскандарава. Генэральная пракуратура абвінавачвае яго паводле пяці артыкулаў, у тым ліку ў бандытызьме і тэрарызьме. Паводле запыту таджыцкіх уладаў Іскандараў быў затрыманы ў Маскве, але на пачатку красавіка выпушчаны на волю. Ён заяўляў, што зьбіраецца вылучацца на прэзыдэнцкіх выбарах у Таджыкістане.