Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Чэхіі сыходзіць у адстаўку


ПРАГА. Прэм’ер-міністар Чэхіі Станіслаў Грос аб’явіў, што сыходзіць у адстаўку пасьля таго, як тры партыі, якія ўваходзяць у кіруючую кааліцыю, дамовіліся аб фармаваньні новага ўраду. Дзьве правыя партыі “Хрысьціянскія дэмакраты” і “Саюз свабоды” пагадзіліся ўвайсьці ў кааліцыю пры ўмове адстаўкі Гроса, лідэра сацыял-дэмакратаў. Новы кабінэт узначаліць цяперашні міністар рэгіянальнага разьвіцьця Іржы Пароўбек. Палітычны крызыс у Чэхіі пачаўся пасьля таго, як кіраўнік ураду Станіслаў Грос аказаўся датычным да карупцыйнага скандалу.
XS
SM
MD
LG