Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветная супольнасьць вітае новага папу


Усясьветная супольнасьць павітала абраньне новага папы рымскага. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан павіншаваў кардынала Ёзэфа Рацынгера з абраньнем кіраўніком рымска-каталіцкай царквы і выказаў надзею, што ў ягонай асобе Сьвяты пасад зробіць унёсак ва ўмацаваньнем міру і сацыяльнай справядлівасьці. Ізраіль выказаў спадзяваньне, што Бэнэдыкт 16-ты будзе надаваць асаблівую ўвагу барацьбе з антысэмітызмам. Паводле большасьці тэолягаў, новы пантыфік будзе працягваць курс Яна Паўла Другога на ўмацаваньне рэлігійнай маралі.
XS
SM
MD
LG