Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыяпонскія маніфэстацыі ў Кітаі


ПЭКІН. Антыяпонскія маніфэстацыі працягваюцца ў Кітаі ўжо трэці тыдзень. Сёньня шматтысячныя дэманстрацыі адбыліся на ўсходзе краіны – у Шанхаі ды іншых гарадах. У Шанхаі сёньня закідалі камянямі і бутэлькамі будынак кансуляту Японіі. Дэманстранты таксама атакавалі рэстарацыі ды іншыя прадпрыемствы, якія належаць японцам у горадзе. Кітайцы пратэстуюць супраць, як яны лічаць, спробаў Токіо замаўчаць злачынствы японскіх войскаў у Кітаі ў часе Другой Усясьветнай вайны. У нядзелю ў Пэкін для перамоваў прыбывае міністар замежных справаў Японіі.
XS
SM
MD
LG