Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньні сыну нігерыйскага дыктатара


ЖЭНЭВА. Улады Швэйцарыі выставілі сыну былога нігерыйскага дыктатара Сані Абача абвінавачаньне ў крадзяжы соцень мільёнаў далараў. Аба Сані Абача быў арыштаваны ў Нямеччыне летась. Нядаўна яго перадалі Швэйцарыі, і цяпер ён знаходзіцца ў жэнэўскай турме. Былы дыктатар Нігерыі, які памёр у веку 98 гадоў, прысвоіў больш за два мільярды даляраў дзяржаўных грошай, і разьмясьціў грошы ў замежныя банкі, у тым ліку ў Швэйцарыі. Сын актыўна дапамагаў бацьку ў махінацыях. Швэйцарскія банкі пагадзіліся вярнуць Нігерыі грошы з рахункаў Абачы.
XS
SM
MD
LG