Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляюцца пастаўкі туркмэнскага газу ў Расею


АШГАБАД. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў і кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер падпісалі сёньня пагадненьне аб аднаўленьні паставак туркмэнскага газу ў Расею. Туркмэністан хацеў падвысіць цэны на свой газ прыблізна на 30 працэнтаў, але паводле сёньняшняга пагадненьня цэны застаюцца нязьменнымі да 2006 году. У пачатку году Ашгабад паведаміў аб павышэньні коштаў за пастаўкі газу ў Расею і Ўкраіну. Пасьля таго, як Масква і Кіеў не згадзіліся з новымі цэнамі, пастаўкі былі прыпыненыя.
XS
SM
MD
LG