НАБЛУС. Ізраільскія вайскоўцы застрэлілі ўчора палестынца ў ваколіцах гораду Наблус на Заходнім Беразе Ярдану. Забіты быў чальцом радыкальнай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Паводле дадзеных ізраільскіх вайскоўцаў, ён зьбіраўся зьдзейсьніць напад у Ерусаліме.