Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка ня ўмешваецца ў справу Калесьнікава


ВАРШАВА. Віктар Юшчанка ня мае намеру ўмешвацца ў крымінальную справу старшыні Данецкай абласной рады Барыса Калесьнікава, – пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў сёньня ў ходзе свайго візыту ў Польшчу.

Напярэдадні Генэральная пракуратура Ўкраіны абвінаваціла Калесьнікава ў вымаганьні, выкарыстаньні службовага становішча і ў пагрозе забойствам. Калесьнікаў быў затрыманы ў Кіеве 6 красавіка. Ягоныя прыхільнікі правялі некалькі акцыяў пратэсту ў Данецку й паставілі на знак пратэсту намёты ў цэнтры Кіева. Былы кандыдат у прэзыдэнты Віктар Януковіч заявіў, што кіраваная ім Партыя рэгіёнаў аб’явіць усеўкраінскі агульнапалітычны страйк, калі Калесьнікаў ня будзе вызвалены.
XS
SM
MD
LG